|
Вёска, цэнтр сельсавета. Вядома з
XV ст. Вотчыннае ўладанне літоўскіх князёў
Трабскіх, роданачальнік якіх Трабус на
старажытным гарадзішчы пабудаваў замак. У
1490—1498 гг. Трабы паступова перайшлі ва
ўладанне ваяводы трокскага Альбрэхта Мартынавіча
Гаштольда, унука княгіні Марыі Трабскай. У 1534
г. пабудаваны касцёл, адкрыта ў двары прыватная
свецкая школа. У 1543 г. Трабы становяцца
ўласнасцю вялікага князя літоўскага і караля
польскага Жыгімонта I, які падараваў іх свайму
сыну Жыгімонту Аўгусту. Тут знаходзілася
каралеўская рэзідэнцыя, праходзілі з'езды. 3
1558 г. Трабы цэнтр староства. Першым старостам
быў Станіслаў Пац. У 1550 г. 33 дымы, 7 службаў,
у складзе Ашмянскага павета Віленскага
ваяводства. У 1690 г. належалі Е.Шымковічу,
старосту трабскаму. Пазней уладальнікамі
мястэчка былі Францковічы, Зяньковічы, з 1774 г.
— Дамінік Нарбут. У 1784 г. пабудавана драўляная
царква. У сярэдзіне ХІХ—пачатку XX ст. мястэчка,
цэнтр воласці Ашмянскага павета Віленскай
губерні. У 1-й палове XIX ст. працавалі суконная
мануфактура (у 1813 г. 156 рабочых) і
металаапрацоўчая майстэрня (у 1828 г. 5
рабочых). Мясцовыя жыхары акрамя земляробства
займаліся ганчарным, суконным і іншымі
рамёствамі, дробным гандлем. У 1851 г. заснавана
сельскае вучылішча (у 1861 г. 45 вучняў). У 1885
г. 57 двароў, 143 жыхары, 14 мяшчан, валасное
праўленне, царква, касцёл, капліца, школа,
яўрэйская школа, 12 крам, вадзяны млын, двойчы
на год праводзіліся кірмашы. У 1897 г. 176
двароў, 1083 жыхары, царква, касцёл, капліца,
сінагога, яўрэйская школа, народнае вучылішча, 2
хлебазапасные магазіны, аптэка, вадзяны млын, 5
тытунёвых крам, 15 крам дробнага тавару, 4
піўныя дамы, штотыднёвыя таржкі, штогод
праводзіліся 4 кірмашы. У народным вучылішчы ў
1897 г. вучыліся 67 хлопчыкаў і 16 дзяўчынак, у
1903 г. 93 хлопчыкі і 7 дзяўчынак. У 1905 г. у
мястэчку 1080 жыхароў, 1264 дзесяціны зямлі. 3
1915г.
да
1918г. акупіравана войскамі кайзераўскай
Германіі. У 1921 —1939 гг. у складзе Польшчы.
Мястэчка з'яўлялася цэнтрам гміны Валожынскага
павета Навагрудскага ваяводства. У 1921 г.
176
двароў, 981 жыхар. 3 12.10.1940 г. мястэчка
(275 двароў, 1340 жыхароў) цэнтр сельсавета
Юрацішкаўскага раёна. Працавалі млын,
ваўначоска, 7-гадовая школа, магазін. 3
26.6.1941 г. да 7.7.1944 г. акупіравана
нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У час вайны
часткова спалена. 3 20.1.1960 г. у
Іўеўскім
раёне. У сакавіку 1960 г. на базе дробных
калгасаў быў створаны саўгас «Трабы». У 1970 г.
870 жыхароў. Цяпер цэнтр аграфірмы-калгаса
«Трабы». Працуюць сярэдняя школа, Дом культуры,
бібліятэка, аддзяленне сувязі, бальніца, аптэка,
Дом быта, сталовая, ветэрынарная лячэбніца,
дзіцячы сад, 5 магазінаў. У 1999 г. 351 двор,
929 жыхароў.
Касцёл Раства Багародзіцы,
Петра-Паўлаўская царква.
Помнік на брацкай магіле воінаў і
партызан. Новостройки Москвы стали более доступны.
Радзіма ўдзельніка рэвалюцыйнага
руху ў Заходняй Беларусі С.А.Клінцэвіча.
|